Студэнты ў Калюмбіі паралізавалі рух з-за коштаў на грамадзкі транспарт

Занадта высокія кошты на гарадзкія аўтобусы выклікалі незадаволенасьць студэнтаў у сталіцы Калюмбіі Багаце. У знак пратэсту яны перакрылі шэсьць зь дзевяці маршрутаў мясцовых хуткасных аўтобусаў ды захапілі некалькі станцыяў і білетную касу. Паліцыя ўжыла вадамёты і газ — дзесяткі студэнтаў былі затрыманыя.

Сваю незадаволенасьць студэнты тлумачаць тым, што кошты на квіткі ў аўтобусах TransMileno занадта вялікія. Гэтыя аўтобусы належаць да адмысловай хуткаснай сыстэмы і могуць ехаць па асобных палосах не трапляючы ў коркі. Дзеля таго, каб зьвярнуць увагу на занадта высокі кошт гэткага сэрвісу студэнты вырашылі перакрыць маршруты TransMileno, паведамляе сайт Colombiareports.

Калюмбійскія студэнты рэгулярна не даюць спакою мясцовым уладам. У мінулым годзе там каля 500 тысячаў студэнтаў наладзілі страйк супраць рэформы адукацыі. Пад час шматтысячных акцыяў пратэсту студэнты выходзілі голымі ды закідвалі паліцыю фарбай.

Уні Вера 13:11, 11/03/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0928 seconds.