Адзін за чатырох

Чатыры маладыя менскія гурты аб’ядналіся ў студыі і выдалі супольны музычны праект Jump! Атрымаўся DVD са студыйным канцэртам. Не патраціўшы ні рубля на запіс, хлопцы выклалі створанае ў Сеціва, а 16 лютага клічуць на вялікую канцэртную прэзэнтацыю – таксама бясплатна.

Думка сабрацца і замуціць нешта супольнае засела ў галовах маладых менскіх музыкаў з гуртоў Avias, Sub Rosa Dictum, 2morrow2late, StraightRoads. Сэнс, як сьцьвярджаюць хлопцы, быў у тым, каб зайграць невялікі live на студыі, запісаць яго і выдаць на DVD, пры тым зрабіць яго якасна і грошаў пастарацца не патраціць. Цяпер праца зробленая, а вынік дасяжны для ўсіх у Сеціве. А здабыўшы вартых спонсараў, вынаходлівыя музыканты робяць канцэртную прэзэнтацыю супольнага праекту – у Re:public і з вольным уваходам. Пачатак прэзэнтацыі 16 лютага ў 19.00.

21:00, 13/02/2012 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.065 seconds.