Пошук цэнтра(ў) Менску і фотавыстава па выніку

Ці існуе цэнтар Менску? Задацца такім пытаньнем можна на воркшопе, які пройдзе ў рамках Менскага архітэктурнага форума. Воркшоп правядзе арт-мэнэджар Ірына Герасімовіч. Удзельнікі абмяркуюць праблему цэнтра Менску і паспрабуюць сфармаваць сваё ўласнае паняцьце пра сэрца горада. Затым з фотаапаратамі выправяцца на пошукі свайго цэнтра сталіцы.

Ідэя воркшопу – спазнаньне асяродзьдзя Менску праз фланёрства – прагулкі без асаблівай мэты. Менавіта падчас такіх шпацыраў мы зьвяртаем увагу на дэталі, заўважаем новае ў добра знаёмым, цікавае ў паўсядзённым. Так мы адчуваем навакольле і фармуем свой вобраз горада. На заключным этапе воркшопу фланёры абмяркуюць свае фота, якія ў выніку складуць выставу, што разьмесьціцца ў музэі З.Азгура.

Для ўдзелу неабходна даслаць запоўненую заяўку на скрыню minskarchforum@gmail.com да 20 студзеня.

Прыкладны расклад: 10:00-12:00 Уводзіны ў тэму. Абмяркоўваем праблему цэнтра(ў) Менску. 12:00-16:00 Непасрэднае фланёрства (самастойнае або групай). Бадзяемся па горадзе: шукаем цэнтар, робім фота). 16:00-18:00 Вяртаемся. Глядзім зробленыя фота, абмяркоўваем, фармуем выставу для музэя З. Азгура. Кантакты: 8029 587 04 90 Яна Марчук http://minskarchforum.tk

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0671 seconds.