Беларускіх студэнтаў запрашаюць у Польшчу на навучальны візыт

Польскія і міжнародныя фонды запрашаюць актыўных студэнтаў зь Беларусі на стажыроўку ў Польшчу ў межах праграмы Study Tours to Poland. Да сканчэньня падачы заявак засталося менш за двое сутак.

Стажыроўкі Study Tours to Poland — гэта навучальныя візыты для студэнтаў і прафэсіяналаў з краін Усходняй Эўропы. Цягам кароткатэрміновых вандровак студэнтам даюць магчымасьць пазнаёміцца з польскімі дасягненьнямі ў галіне зьменаў грамадзкага ладу і досьведу «польскага шляху». У межах праграмы навучэнцы з Беларусі, Украіны і некаторых тэрыторыі Расеі паглынаюцца ў польскія ўнівэрсытэцкія асяродкі, грамадзкія арганізацыі, а таксама бяруць удзел у лекцыях, сэмінарах і культурных мерапрыемствах.

У праграме «Study Tours to Poland» могуць браць удзел студэнты:

  • ва ўзросьце ад 18 да 21 года (гады нараджэньня 1990–1993), якія навучаюцца ў Беларусі і зьяўляюцца яе грамадзянамі;
  • з высокімі паказчыкамі акадэмічнай пасьпяховасьці, актыўным удзелам у грамадзкім жыцьці.

Арганізатары бяруць на сябе ўсе выдаткі на пражываньне і харчаваньне ў час знаходжаньня ў Польшчы, візавыя і, часткова, дарожныя выдаткі.

Для таго, каб узяць удзел у стажыроўцы, неабходна запоўніць он-лайн заяўку і даслаць разам зь ёй адсканаваную копію заліковай кніжкі і рэкамэндацыйны ліст ад навуковага кіраўніка, выкладчыка, лідэра няўрадавай арганізацыі ці іншых асобаў. Зрабіць гэта трэба да 30.11.2011 г.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0667 seconds.