У Беластоку адбыўся агульнапольскі зьезд Беларускага аб’яднаньня студэнтаў

На першай паласе тыднёвік беларусаў Польшчы “Ніва” за 17 лютага зьмяшчае матэрыял пра агульнапольскі зьезд Беларускага аб’яднаньня студэнтаў (ці скарочана БАС), што прайшоў напярэдадні ў Беластоку.

Ілона Карпюк, якую дэлегаты зьезду большасьцю галасоў абралі кіраўніцай арганізацыі на чарговы тэрмін, заявіла, што апошнія гады энэргія БАСу была скіраваная ў асноўным на правядзеньне некалькіх мерапрыемстваў, сярод якіх найбольш вядомае – фэстываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча”.

Аднак цяпер, паводле спадарыні Карпюк, БАС больш увагі будзе надаваць супрацоўніцтву зь іншымі арганізацыямі. Вырашана таксама, што сёлета Басовішча адбудзецца 22-23 ліпеня як заўсёды ў Гарадку.

12:00, 18/02/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0612 seconds.