Колькасьць сяброў у сацсетках залежыць ад асаблівасьцяў мозгу

Колькасьць фрэндоў у Вконтакте і ці Фэйсбуку наўпрост зьвязаная з асаблівасьцямі некаторых абласьцей мозгу, лічаць навукоўцы. А чым болей у нас сяброў у рэальным сьвеце, тым болей іх у нас і ў сьвеце віртуальным.

Навукоўцы з Унівэрсытэцкага каледжа Лёндану ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Proceedings of the Royal Society B., заявілі аб адкрыцьці: колькасьць сяброў у Фэйсбуку і Вконтакте можна прадказаць яшчэ ад нараджэньня і будзе залежыць ад памеру вашага шэрага рэчыва ў мозгу.

«Колькасьць сяброў у сацыяльнай сетцы можна дастаткова дакладна прадказаць па шчыльнасьці шэрага рэчыва ў правай верхняй скроневай баразьне, у сярэдняй частцы левай скроневай зьвіліны і ў энтарыяльнай вобласьці кары», — пішуць навукоўцы.

Гэтыя зоны мозгу адказныя за здольнасьцю чалавека арыентавацца, ўспрымаць рухомыя аб’екты. А скроневая зьвіліна актывізуецца ў прысутнасьці іншых людзей і зьвязаная з сацыяльнымі адносінамі.

Знайшлі навукоўцы і сувязь паміж колькасьцю сяброў у рэале і мозгам. Шматлікасьць нашых сяброў залежыць ад міндаліны — вобласьці, зьвязанай з памяцьцю і эмацыйнымі рэакцыямі.

Акрамя гэтага навукоўцы паспрабавалі усталяваць сувязь паміж колькасьцю рэальных і віртуальных людзей. Яны папрасілі добраахвотнікаў распавесьці, як шмат SMS яны адсылаюць падчас сьвятаў і на дзень нараджэньня, як шмат тэлефонаў сяброў запісана ў іх тэлефоннай кніжцы і колькі былых аднакляснікаў трымаюць зь імі зносіны.

«Нашы вынікі падказваюць, што большасьць карыстальнікаў Фэйсбуку заходзіць на гэты сайт хутчэй для таго, каб падтрымліваць ужо існыя адносіны, а не дзеля таго, каб стварыць сетку абсалютна новых віртуальных фрэндоў», — кажа адзін з аўтараў дасьледаваньня.

Агулам у дасьледаваньні ўзялі ўдзел 165 студэнтаў.

Раней навукоўцы даказалі, што сацыяльныя сеткі ня могуць павялічыць колькасьць сяброў, бо яна абмежаваная памерамі мозгу

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0807 seconds.