У Менску прэзэнтуюць праграмы нямецкіх адукацыйных абменаў

Адразу чатыры прэзэнтацыі праграм Германскай службы акадэмічных абменаў пройдуць на гэтым тыдні ў менскіх унівэрсытэтах. Аб магчымасьцях навучаньня, у тым ліку цалкам бясплатнага, у нямецкіх унівэрсытэтах распавядуць лектары Службы.

На прэзэнтацыі Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD) запрашае зацікаўленых асоб з акадэмічнай асяродзьдзя — студэнтаў, магістрантаў, асьпірантаў, маладых навукоўцаў, выкладчыкаў, асоб са ступеньню кандыдата і доктара навук. Перад імі на працягу 4 дзён у трох унівэрсытэтах выступяць лектары DAAD у Беларусі.

Расклад усіх прэзэнтацый

3 кастрычніка, 11:30
Менскі дзяржаўны экалягічны ўнівэрсытэт імя А. Сахарава

4 кастрычніка, 13:00

Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт (прэзэнтацыю правядзе Марыя Фэльцэр). Аўд. А419.

5 кастрычніка, 14:30

Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт (прэзэнтацыю правядзе Марыя Фэльцэр). Аўд. А419.

6 кастрычніка, 17:30. (прэзэнтацыю правядзе Карстэн Мюнххофф).

БДУ. Фізычны факультэт аўд. 418.

Тыя, хто ня здолее трапіць на прэзэнтацыі, могуць даведацца аб нямецкіх адукацыйных праграмах для беларускіх студэнтаў у публікацыях на Generation.bY

ТОП-6 нямецкіх навучальных стыпэндый для беларусаў. Частка І
ТОП-6 нямецкіх навучальных стыпэндый для беларусаў. Частка ІІ

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0696 seconds.