Музычны экспромт з Баранавічаў пад укулеле і гук жалезных кубкаў

Паглядзеўшы яго відэа прэс-рэліз, мы скарыліся. Чытайце і глядзіце пра першы альбом баранавіцкага дызайнэра Дзімы Ску.

Дзіма Ску — дызайнэр і арганізатар канцэртаў з Баранавіч, раптам купіў гавайскую гітару (укулеле) і за паўгады на цьвярозую галаву напісаў дзесятак песень і хутка зафіксаваў іх у студыі зь сябрамі. У выніку атрымаўся альбом «Соло на выбивалке» і некалькі канцэптуальных відэа.

Як адзначае Дзіма, што-нішто пісаў ён даўно — на сурвэтках, нататніках, у жж. Цяпер жа пры наяўнасьці патрэбных інструмэнтаў для самавыражэньня працэс пайшоў актыўней. Мініятурная гітара і патрыманы лічбавы здымач дапамаглі стварыць і адразу ж выкласьці ў Сеціва 10 немудрагелістых відэа. А там і запрашэньні на канцэрты пайшлі. Давялося «абрастаць» іншымі музыкамі. Так далучыўся Ільля — майстар граць чароўнымі палачкамі на чамадане замест «бочкі» і двух жалезных кубках. А потым зайшоў Саша і прапанаваў запісаць альбом у абмен на дызайн вокладкі для дыска. Такім чароўным шляхам знайшліся і іншыя музыкі і за два тыдні альбом быў гатовы.

Свой першы дыск Дзіма заварочвае ў газэтную паперу, на якой надрукаваныя тэксты і камэнтары, бо асноўны прыкол, кажа, у тэкстах.

Паслухаць і спампаваць альбом

14:00, 12/08/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0694 seconds.