Менскія графітчыкі дасталі ЖЭСаўцаў

За апошнія паўтара гады менскія графітчыкі размалявалі болей за 6 тысячаў дамоў. Адзін з найбольш папулярных у майстроў вулічнай фарбы менскіх раёнаў — правы бок вуліцы Прытыцкага. На будынках там штодня зьяўляецца па некалькі «несанкцыяваных надпісаў і малюнкаў».

street-art in Minsk
У тысячы менскіх графіці дадае свой унёсак і вулічны мастак Dream, які спэцыялізуецца на выявах выбітных сыноў Беларусі

Супрацоўнікі сталічных ЖЭСаў не пасьпяваюць замалёўваць графіці на менскіх вуліцах. Са студзеня па чэрвень 2011 году на дамах Менску зьявіліся болей за 2 000 надпісаў і малюнкаў, якія не падабаюцца камунальнікам, перадае «Мінск-Навіны».

Каб зафарбаваць усе гэтыя графіці, супрацоўнікі ЖЭСаў ужо вылілі на сьцены дамоў каля 12 тысячаў кубамэтраў фарбы — прыкладна некалькі футбольных палёў. Па колькасьці графіці на перадзе раён вуліцы Прытыцкага, найперш направа ад яе. Там у сярэднім зьяўляюцца болей за два новых графіці штодня.

Паводле беларускіх законаў, за графіці мастак можа заплаціць да 1 750 000 рублёў штрафу. А за асабліва вялікі малюнак — нават сесьці ў турму па крымінальнай справе. Зрэшты, «злавіць» графітчыкаў на месцы атрымліваецца рэдка.

Зь нядаўняга часу ў Менску сталі праводзіцца фэстывалі графіці, у час якіх графітчыкаў улады самі запрашаюць памаляваць. Напрыклад, у траўні ў межах аднаго з такіх фэстаў міліцыя дазволіла размаляваць маладым мастакам сьцены Кастрычніцкага РАУС.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0712 seconds.