Rammstein адмяніў канцэрт у Менску з-за крызысу

Нямецкі гурт Rammstein канчаткова адмовіўся ад плянаў выступіць у Менску. Прычына — крызыс.

Як паведамляла БелаПАН, канцэрт Rammstein мусіў адбыцца 4 лютага 2012 году, аднак на афіцыйным сайце пацьверджаньне гэтага так і не зьявілася. А сёньня арганізатары заявілі, што ў Беларусь у бліжэйшы час дакладна не паедуць:

«Музыкаў палохае эканамічнае становішча краіны», — цытуе арганізатараў канцэрту Ultra-Music.

Таксама паведамлялася, што адміністрацыя «Менск-Арэны», дзе мусіў адбыцца выступ Rammstein, не жадала заключаць кантракт з музыкамі з-за «цяперашняй эканамічнай сытуацыі».

Гэта ўжо ня першы канцэрт у Беларусі, які адмяняецца з-за эканамічнага крызысу. Гэтак, 27 траўня быў адменены канцэрт гурту «», 27 чэрвеня не адбыўся выступ Стынга. Крызыс стаў прычынай пераносу канцэрту Найка Барзова і шматлікіх іншых выступаў.

Беларусы змогуць пабачыць Rammstein у лютым 2012 году ў суседніх Рызе, Коўне і Маскве (у сталіцы Расеі гурт дасьць адразу два канцэрты запар). Нямецкі гурт ужо выступаў у Менску ў сакавіку мінулага году.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.171 seconds.