Зьнешні дыск 3Тб за лягатып для кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня»

Кампанія «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня» абвяшчае конкурс лягатыпаў.

Умовы конкурсу:

  • Лягатып павінен быць простым і зразумелым.
  • Лягатып будзе выкарыстоўвацца на прадукцыі розных відаў, таму ён павінен лёгка перамакетоўвацца пад любую прадукцыю.
  • Лягатып такама можа ўтрымліваць кароткія мэсэджы. Напрыклад, «Я супраць сьмяротнага пакараньня», «Скажы НЕ сьмяротнаму пакараньню» і да т.п.
  • Лягатыпы прымаюцца толькі ў электронным выглядзе ў фармаце cdr (CorelDRAW).

Калі ласка, дасылайце свае працы да 25 жніўня 2011 году на электронную скрыню konkyrspakarannie@gmail.com

У лісьце павінны быць зьмешчаны імя і прозьвішча, кантакты і кароткая інфармацыя пра аўтара.

Пераможцы конкурсу атрымаюць прызы.

Галоўны прыз – зьнешні дыск памерам 3 Тб.

Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права далейшага выкарыстаньня конкурсных працаў з указаньнем імя аўтара ў асьветніцкай і іншай дзейнасьці, скіраванай на прасоўваньне і абарону правоў чалавека.

Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе і на постсавецкай прасторы, дзе прыводзяцца ў выкананьне сьмяротныя прысуды. А права на жыцьцё зьяўляецца неад’емным правам кожнага чалавека. У 2009 годзе ў Беларусі распачалася кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання», мэта якой - спыненьне сьмяротнай кары ў краіне і далучэньне Беларусі да агульнаэўрапейскіх каштоўнасьцяў.

Паводле spring96.org

15:33, 12/07/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0604 seconds.