Той самы фэстываль. Тычыцца ўсіх

На сцэне Дому вэтэранаў у гэты вечар выступала лялечная студыя «Ціхі Акіян». Даведаўшыся, што галоўныя акторы праекту — дзеці з псыхалягічнымі асаблівасьцямі, палова перапоўненай залі, што засталася з папярэдняй чэскай пастаноўкі «Void amongst humans», проста сышла.

Дарма. Неймаверны аб’ём цяпла і пяшчоты, які зыходзіў са сцэны, закрануў, мабыць, кожнага гледача ў залі. Дзеці, нібы дарослыя, непасрэдна на сцэне вырашалі цяжкія пытаньні дарослага сьвету і пераадольвалі ўсе непрыемныя прыгоды, разам зь імі змагаючыся зь перашкодамі і сапраўднага сьвету.

Здавалася, што нават фотаапарат даваў засьвечаныя здымкі на звычайных наладках: можа быць, тое ёсьць вынік энэргетыкі, што панавала ў залі? Расчуленыя гледачы былі ня ў моцы стрымаць сьлёзы.

Таксама па ходу разьвіцьця дзеі былі паказаныя мультфільмы анімацыйнай студыі «Мы ёсьць», што былі зробленыя пры дапамозе тых самых актораў-дзяцей. Яны сядалі вакол экрану, і чуваць было пытаньні аўтараў мультфільмаў: «Гэта я намаляваў?» Пастаноўка з удзелам дзяцей-інвалідаў, здаецца, сарвала пакуль самыя захопленыя авацыі за ўвесь час тэатральнага фэсту.

Фэстываль будзе доўжыцца да аўторка, 26 красавіка. Падрабязная праграма фэстывалю.

Глядзіце болей здымкаў з другога дня менскага фэсту экспэрымэнтальных тэатраў

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0617 seconds.