26 сакавіка пад Менскам гуканьне вясны

У суботу 26 сакавіка Студэнцкае этнаграфічнае таварыства сумесна з Дзяржаўным літаратурным музэем Янкі Купалы ладзіць у Вязынцы гуканьне вясны. Студэнты абяцаюць зладзіць веснавыя карагоды вакол вогнішча, народныя гульні, забавы і традыцыйныя танцы пад дуду. Усё гэта пад аўтэнтычную музыку з розных рэгіёнаў краіны.

Праграма «Гуканьня вясны»

  • 11.30 — адкрыцьцё кірмашу рамёстваў;
  • 12.30 — гукальныя песьні ад гуртоў Калыханка (в. Міханавічы), Квецень, Княжыч (Полацк), Горынь, Niamiha, Guda, Гасцінец (Ракаў) і гурта пад кіраўніцтвам Вольгі Емельянчык (Полацк), а таксама веснавыя карагоды вакол вогнішча, народныя гульні, забавы і традыцыйныя танцы пад дуду

Сьвяткаваньне, што плянуецца ў музэі Янкі Купалы, дастаткова ўнікальнае для беларусаў. Як кажуць этнолягі, у іншых эўрапейскіх народаў не было звычаю выдзяляць сустрэчу вясны ў асобны абрадава-сьвяточны комплекс. У іншых краях яго сумяшчалі з масьленіцай і падобнымі сьвятамі. А вось беларусы, асабліва з цэнтру і ўсходу, традыцыю захавалі.

У час сьвяту палілі вогнішча, ладзілі скокі празь яго, як на Купальле. Вось як апісаны абрад гуканьня на Гомельшчыне:

«Звычайна само гуканьне адбываецца ў нас так: гурты дзяўчат зьбіраюцца на самыя ўзвышаныя месцы ў вёсцы, каля гумнаў; пасьцілаюць там салому і, пасеўшы на яе ў рады, пяюць да позьняй ночы веснавыя песьні. Гэтыя песьні разносяцца тады па ўсіх навакольных „зборных пунктах“. Часта сьпяваюць па чарзе: у адным месцы пачнуць і спыняцца, у другім працягваюць».

Кошт квітка: 2000 руб.

Праезд: электрычкай у бок Маладзечна ад станцыі Менск-Пасажырскі да Вязынкі. Час адпраўленьня — 10.01, 11.23.

Тэлефоны для даведак: +375 29 778-01-00, +375 29 706-09-40. Дадатковая інфа на сайце музэю.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0653 seconds.