Незвычайная выстава мініятурнага гораду на вуліцах Лёндану

У літаральным сэнсе на вуліцах Лёндану праходзіць незвычайная выстава. Пад нагамі, на сьценах дамоў і тратуарах, на сьмецьцевых баках і талерках з-пад фастфуду — экспанаты выставы можна проста не заўважыць і растаптаць. Інсталяцыі ў маштабе 1 да 87 адлюстроўваюць сучаснае жыцьцё мэгаполісу. Аўтар выставы — містычны мастак Сьлінкачу, які працуе ў такім стылі пяць гадоў, аднак не афішуе сваё сапраўднае імя.

Сваю вулічную галерэю мастак назваў «Акіян асфальту» і разьмясьціў на вуліцах Лёндану. У сваіх працах мастак спрабуе адлюстраваць прыгнечанасьць, паглынутасьць многіх сваіх суграмадзян гарадзкім асяродзьдзем, а таксама прыцягнуць увагу мінакоў да навакольнага прасторы, выклікаць іх спачуваньне ня толькі да пэрсанажаў інсталяцыяй, але і да іншых жыхароў гораду.

«Гэта адначасова і вулічная інсталяцыя, і фатаграфічны праект, — камэнтуе аўтар. — Пранізьлівасьць сцэнаў, якія я ствараю, больш праяўляецца на фотаздымках, чым на вуліцы. Назвы закліканы адлюстраваць адзіноту і мэлянхолію жыцьця ў вялікім горадзе. Але пад усім гэтым заўсёды хаваецца гумар».

Цікава, што Сьлінкачу, як зрэшты і многія іншыя майстры стрыт-арту, ніколі не заставаўся на вуліцы каля сваіх твораў, каб паглядзець, што ж зь імі ў рэшце рэшт здарыцца. 31-гадовы мастак сам стварае інсталяцыю, а потым робіць фотаздымак.

Працаваць Сьлінкачу пачаў з 2006 году з праекту «Маленькія людзі». Пазьней паводле яго выйшла аднайменная кніга з фотаздымкамі. Сьлінкачу нарадзіўся ў Лёндане, аднак цяпер ягоныя незвычайныя галерэі адбываюцца ня толькі ў Вялікабрытаніі, але і ў Галяндыі, Грэцыі ды Італіі. А сапраўдныя галерэйныя пляцоўкі сьпяшаюцца выставіць у сваіх залях кавалкі інсталяцыяў Сьлінкачу і іх фотаздымкі. Так, на працягу сакавіка выстава «Акіян асфальту» праходзіць у лёнданскай Andipa Gallery.

Творы Сьлінкачу розных гадоў, блог мастака: little-people

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0668 seconds.