13.01 — фэстываль «Бульфэст-3»

Заўтра пройдзе трэці фэстываль «Бульфэст». Перадача пра музыку, пра фатаграфію, пра тэатар, пра добрых людзей і пра тое, як гэта ўсё гарманічна спалучаць, «Бульбокс» сабрала калі ня ўсіх, то дакладна самых яркіх удзельнікаў сэзону 2010.


Украінскі гурт «Перкалаба» на першым «Бульфэсьце»

13 студзеня «Бульбокс» плаўна перамяшчаецца на сцэну клюба Рэактар, трансфармуецца ў вялікі рок-н-рольны канцэрт з песьнямі, конкурсамі, падарункамі і сюрпрызамі, гумарнымі вядучымі і проста добрым сьвяточным настроем. Для ўсіх тых, хто толькі даеў салаты, для тых, хто ўжо ня можа на іх глядзець, для тых, хто жыве і дыхае пад уплывам стылю рок-н-рол, у гэты дзень будуць выступаць: Naka, Sang Satawood, the Silicon, Босае сонца, Зьмiцер Вайцюшкевiч, Алег Хаменка, OpenSace. Вядучых на гэтым апошнім сьвяце сьвятаў таксама будзе шмат: Павал Харланчук, Міхаіл Зуй і Дзьмітрый Есяневіч.

«Мы ня можам не радавацца таму, што перадача, якія зарадзілася з маленькай ідэі клясычнага ток-шоў, набывае такія ў нечым экзатычныя формы. І яшчэ больш радасна, што гэты шматаспэктны праект падабаецца, наведваецца, разрастаецца і з задавальненьнем спажываецца, — кажа прадусар праекта Дзьмітрый Саладуха. — І, самае галоўнае: уся каманда праекту ад усёй душы дзякуе год адыходзячы за магчымасьць рэалізацыі гэтай ідэі. І яшчэ нашых гледачоў, без якіх, вядома, усё было б дарма».

Чытаем і глядзім таксама рэпартажы з папярэдніх «Бульфэстаў»:

10:00, 11/01/2011 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0851 seconds.