Беларускія сёрф-рокеры The Silicon прэзэнтавалі альбом (фота)

Інструмэнтальнае трыо The Silicon грае з 2008 году, аднак музыкаў з гурта, вядомых па іншых музычных праектах, пачаткоўцамі ніяк не назавеш. Тыя, каго не пакідаюць абыякавымі саўндтрэкі да таранцінаўскіх фільмаў, зацэняць працу «сілікону», які выконвае сёрф-рок-н-рол у стылі добрых 60-х, з элемэнтамі рокабіліці і гаражнага року. Фотарэпартаж з канцэртнай прэзэнтацыі альбому The Silicon — у нашым фотаблогу.

The Silicon

The Silicon

The Silicon

Першую плытку «Desert Storm», прэзэнтацыя якой прайшла 30 лістапада ў бары Doodah King, музыкі плянуюць распаўсюджваць самастойна, аднак будзем спадзявацца, што хутка дыск патрапіць і ў музычныя крамы. Мы ж прапануем паглядзець, як выглядае беларускі сёрф-рок-н-рол — вэлкам у фотарэпартаж з канцэрту The Silicon!

vojur 14:50, 29/11/2010 | Рэпартажы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0593 seconds.