Разумныя людзі сьпяць болей

Як высьветлілі навукоўцы, людзі з вышэйшым IQ часьцей заседжваюцца да позна і любяць паспаць, у той час як людзі зь меншым інтэлектам збольшага ідуць спаць каля поўначы. Таксама навукоўцы адкрылі сувязь паміж высокімі адзнакамі і любоўю да доўгага сну зраньня.


Кадр з студэнцкага мульта "Васілёк"

Група навукоўцаў пад кіраўніцтвам Satoshi Kanazawa зь Лёнданскай школы эканомікі і паліталёгіі памерала інтэлект розных людзей і параўнала яго зь іх перавагамі адносна часу сну і нядрэмнасьці. Высьветлілася, што людзі з вышэйшым інтэлектам схільныя да больш актыўнага начнога жыцьця, ад таго і ўставаць яны любяць як мага пазьней. А вось «жаваранкі», людзі, што любяць «паактыўнічаць» удзень, часьцей маюць ніжэйшы інтэлект.

Гэта можа патлумачыць іншае дасьледаваньне, якое даказала ўзаемасувязь паміж добрымі адзнакамі і часам сну. Цікава, што пік імкненьня доўга ня класьціся прыходзіцца на 17–21 год, пасьля чаго ў людзей пачынае паступова пераважаць імкненьне легчы раней.

Аднак і ў тых, хто ўстае раней, ёсьць свае перавагі. «Совы» менш эмацыйна стабільныя і больш схільныя да дэпрэсіяў, у тым ліку і да пераяданьня, чаго нельга сказаць пра «жаваранкаў».

Апошні раз, калі навукоўцы зь Вялікабрытаніі браліся за дасьледаваньні сну, высьветлілася, што людзі, якія сьпяць меней за шэсьць гадзін у суткі, рызыкуюць памерці раней чаканага. А тыя, хто сьпяць зашмат — захварэць на дыябэт.

Як прадэманстравалі папярэднія дасьледаваньні амэрыканскіх навукоўцаў, у палове выпадкаў схільнасьць да таго ці іншага рэжыму сну вызначаецца спадчынай. Таму калі вы сава, а цягне быць жаваранкам, ня варта сумаваць: паназірайце лепей за бацькамі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0922 seconds.