Менскія мэдыкі агучылі найбольш распаўсюджаныя студэнцкія хваробы

Дактары 33-й студэнцкай паліклінікі канстатуюць, што на другім месцы пасьля захворваньняў органаў дыханьня ў рэйтынгу студэнцкіх хваробаў стаяць праблемы, зьвязаныя з мочапалавой сыстэмай. Якія яшчэ захворваньні атакуюць менскае студэнтцва?

33-я паліклініка абслугоўвае іншагародніх студэнтаў менскіх ВНУ і ССНУ. Як паведамляе interfax.by, амаль палова ўсіх захворваньняў студэнтаў прыходзіцца на органы дыханьня. А вось амаль кожны шосты хворы іншагародні студэнт, які вучыцца ў Менску, мае праблемы з мочапалавой сыстэмай.

Даволі часта сустракаюцца праблемы, зьвязаныя з траўмамі, а таксама захворваньні вачэй. Вось як выглядае сьпіс найбольш распаўсюджаных хваробаў наведвальнікаў 33-й паліклінікі:

  • хваробы органаў дыханьня — 49% ад колькасьці ўсіх захворваньняў;
  • мочапалавой сыстэмы — 14%;
  • касьцёва-мышачнай сыстэмы — 9,5%;
  • хваробы вачэй — 7%;
  • траўмы — 6%;
  • інфэкцыйныя захворваньні — 3,6%;
  • органаў страваваньня — 3,2%.

Паводле дадзеных мэдыкаў, найбольш «хворымі» ўнівэрсытэтамі зьяўляюцца БДПУ імя Танка і Лінгвістычны ўнівэрсытэт. Менавіта студэнты гэтых ВНУ зьвярталіся ў паліклініку найчасьцей у мінулым годзе.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0815 seconds.