Беларусы ў Тайландзе

Думкі пра пераезд узьнікалі ў нас даволі даўно, бо кожная зіма ў беларускім клімаце давалася нам надзвычай цяжка. Таму адным прыўкрасным днём мы раздалі сваё майно сябрам, пакінуўшы па адным заплечніку, і пераехалі ў Тайланд, каб болей не глядзець на сумныя зімнія менскія дрэвы. Як слушна сказаў тады мой бацька, «у нашую хату, бервяном падпёртую, мы заўсёды пасьпеем вярнуцца». Цяпер навокал нас трапічны лес, які нават днём шуміць грамчэй за матор матацыкла, пад гарою, на якой стаіць наш дом, пачынаецца мора, а за пераправаю ляжыць вялізная, загадкавая Азія.




Вось вам, дарагія чытачы, некалькі фатаграфій з Бангкока, горада са шкла, бэтону і зялёнай лістоты. Гэтак бы мовіць, бэтонныя джунглі. Сапраўдныя джунглі мы вам пакажам наступным разам. А пакуль завітайце на наш сайт www.travelfreaks.ru і падпішыцеся на абнаўленьні, бо здымкаў зроблена шмат, а гледачоў пакуль што не стае. Таксама у нас ёсьць Твітэр.

35 вялікіх здымкаў з прыезду ў Бангкок — у фотаблогу Generation.by

Panda 14:30, 04/10/2010 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0836 seconds.