18 чэрвеня Litesound, Rockkeepers, Rahis, «По Глазам» на рок-фэсьце «Глябальнае пацяпленьне -2»

«Глябальнае пацяпленьне -2» ужо ў другі раз прадставіць прагрэсіўных і падаючых надзеі маладых рок-гуртоў Беларусі. Калі ў мінулы раз гэта былі «Без Билета», «По Глазам» і «Нео», то сёньня гэта Litesound, Rockkeepers, Rahis, «По Глазам» ды іншыя.

Дарэчы, Стася з гурта «По Глазам» і зьяўляецца адным з арганізатараў гэтага міні-фэсту. «Усё будзе добра, усё будзе гуд!» — лёзунг фэстывалю.

Пачатак а 18.00 18 чэрвеня. Рэактар (вул. Веры Харужай 29). Квіткі: 15.000.

10:00, 09/06/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1573 seconds.