Конкурс для маладых журналістаў «Твой стыль»

Арганізатары конкурсу гарадзенская ГА «Цэнтр «Трэці сектар» і ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе аўтараў-пачаткоўцаў альбо маладых журналістаў (ва ўзросьце да 35 год) з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях:

  • «Твой стыль» – найлепшае інтэрв'ю зь цікавай асобай;
  • «Маё Пакаленьне» – найлепшы рэпартаж альбо артыкул, прысьвечаны жыцьцю моладзі;
  • «Сьвет вачыма маладых» – найлепшае фота.

Пераможцы ў кожнай з гэтых намінацый атрымаюць узнагароды ад арганізатараў конкурсу.

Спэцыяльнымі узнагародамі будуць адзначаныя таксама пераможцы ў наступных намінацыях:

  • лепшы матэрыял, прысьвечаны асьвятленьню экалягічнай тэматыкі;
  • лепшы матэрыял, прысьвечаны гісторыка-краязнаўчай тэматыцы.

Да разгляду ў межах конкурсу прымаюцца як ужо надрукаваныя ў СМІ ці інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсах (цягам 2010 года), так і толькі падрыхтаваныя да друку матэрыялы.

Кожны удзельнік конкурсу можа заявіць на разгляд журы максымум 3 матэрыялы. Гэта могуць быць як матэрыялы ў межах адной намінацыі, так і ў межах розных намінацыяў.

Заяўкі на удзел у конкурсе паводле адмысловай формы трэба даслаць да 12 траўня па адрасе:

г. Гродна, вул. Будзённага 48А/11, 230023 альбо на e-mail: festyval2010@gmail.com з пазнакай «Конкурс».

Пераможцы будуць абраныя журы, у склад якога увойдуць аўтарытэтныя беларускія журналісты.

Пра вынікі конкурсу стане вядома да 17 траўня.

Урачыстая цырымонія узнагароджаньня адбудзецца 22 траўня ў Гродна ў межах Другога Фэстывалю Маладзёвай Журналістыкі «Твой Стыль».

13:45, 06/04/2010
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0633 seconds.