Салдат, залежны ад інтэрнэта – не салдат

У Фінляндыі маладых людзей прызыўнога ўзросту не бяруць у войска, калі яны празьмерна захапляюцца інтэрнэтам, паведамляе міжнародная інфармацыйная агенцыя Reuters. Дактары сьцьвярджаюць, што такія маладыя людзі проста ня ў стане абыходзіцца без кампутараў і доступа ў Сеціва на працягу шасьці месяцаў абавязковай службы.

На думку дактароў, калі хлопцы, што пакутуюць на інтэрнэт-залежнасьць, ня будуць мець магчымасьць падоўгу знаходзіцца ў Сеціве, яны перажывуць настолькі моцны стрэс, што ня змогуць служыць.

«Для людзей, якія граюць у сеткавыя гульні цэлымі начамі, не заводзяць сяброў і ня маюць хобі, служба ў арміі – гэта вельмі вялікае ўзрушаньне. Некаторыя зь іх зьвяртаюцца да лекараў, тлумачачы, што ня могуць выносіць гэтай перамены. Час ад часу ў іх сапраўды дыягнастуюць інтэрнэт-залежнасьць», - сказаў капітан Йіркі Ківела (Jyrki Kivela). Такім прызыўнікам даецца тры гады на пазбаўленьне ад залежнасьці.

З 26 тысячаў прызыўнікоў у 2003 годзе 9 % былі вызваленыя ад службы ў арміі па мэдычных паказаньнях.

kipryda 09:00, 19/08/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0789 seconds.