Студэнтаў з Усходняй Эўропы прымушалі працаваць у Фінляндыі за мінімальныя грошы

Фінская рэкрутарская фірма вербавала студэнтаў ва Усходняй Эўропе для працы ў Фінляндыі за заніжаны заробак. Дзейнасьць фірмы не адпавядала працоўнаму заканадаўству.

"Фірмы, якія дзейнічаюць на мяжы законнасьці, і раней займаліся прыцягненьнем у Фінляндыю таннай працоўнай сілы, аднак выкарыстаньне працоўнай практыкі ў якасьці прыкрыцьця назіраецца ўпершыню", - кажа галоўны інспэктар зь міграцыйнага дэпартаманта міністэрства працы Оллэ Сарайнэн.

Новы міграцыйны закон, які дзейнічае з траўня, палягчае ўезд у краіну тым, хто зьбіраецца праходзіць практыку на прадпрыемстве.

Хельсынская фірма 'Finneca' паведаміла, што запрасіла ў Фінляндыю каля 20 студэнтаў з Польшчы і Баўгарыі. Яны былі накіраваныя на працу на будаўніцтва, у рэстарацыі, гатэлі і на фермы. Фірма вербавала ў Фінляндыю з Заходняй Эўропы таксама зьбіральнікаў ягадаў.

У чэрвені і ліпені баўгарскія студэнты, якія прыехалі ў Фінляндыю, працавалі на фірмах Kymen Eristys-Assat і Eko-Ekspert на вытворчасьці мінеральнай воўны, якая выкарыстоўваецца на будаўніцтве ў якасьці ізаляцыйнага матэрыяла. Польскія студэнты-хімікі працавалі на фірму S-Katto малярамі ў гандлёвым цэнтры ў Эспоо.

Пры вярбоўцы рэкртарская фірма запрашала студэнтаў на працу, а не на вытворчую практыку. Студэнтам казалі, што яны змогуць зарабляць у Фінляндыі некалькі тысячаў эўра ў месяц. Finneca і два яе кампаньёны ня лічаць заробкі студэнтаў занадта маленькімі, паколькі ў дадзеным выпадку, па іх словах, гаворка ідзе пра вытворчую практыку.

Зараз студэнты атрымоўваюць 510 эўра ў месяц. Для таго, каб патрапіць на працу яны заплацілі рэкрутарскім фірмам - кампаньёнам фірмы Finneca па 600-1100 эўра. Акрамя таго, за кожнага супрацоўніка Finneca атрымала з працадаўцы па 250 эўра.

Дырэктар-распарадчык фірмы Finneca Хэйдзі Ігнатыюс сьцьвярджае, што набраныя фірмай працаўнікі прыехалі на практыку, аднак студэнты кажуць, што гэта хлусьня.

На думку Сарайнэна, сытуацыя выглядае так, што фірма-пасярэднік выкарыстала тыя параграфы закону пра замежнікаў, згодна з якімі на практыку ў Фінляндыю можна патрапіць абмінуўшы упраўленьне па выкарыстаньні працоўных рэсурсаў.

У такіх выпадках працадаўцы спадзяюцца, што ворганы кантролю не паспеюць адрэагаваць на сытуацыю своечасова, а супрацоўнікі выедуць з краіны раней, чым пачнуцца праблемы. Часта замежнікі самі не здагадваюцца своечасова зьвярнуцца да ўладаў.

Інфармацыя падрыхтаваная паводле ИноСМИ.Ru i edu.euro26.by

kipryda 09:00, 19/08/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0762 seconds.