Беларусь запрасілі да ўдзелу ў распрацоўцы агульнаэўрапейскай моладзевай дэклярацыі
Такую прапанову агучыў сёньня міністру адукацыі Беларусі Аляксандру Радзькову кіраўнік дэлегацыі з Савету Эўропы
Моладзевая карта дапамагае вывучаць культуру іншых краінаў — на ільготных умовах наведваць музэі, выставы, тэатры. Прапанова далучыцца да такой магчымасьці перададзеная міністру адукацыі кіраўніком дырэктарату Савета Эўропы па пытаньнях моладзі і спорту
Але па словах Радзькова перад тым як падпісваць дакумант, неабходна правесьці яго эканамічны аналіз. Дзяржава, якая падпісвае частковую дамову па моладзевай картцы, мусіць узяць на сябе абавязак у прадастаўленьні зьніжак уладальнікам картак.
Таксама ў час перамоваў Радзькоў адзначыў пра жаданьне беларускага боку прымаць удзел у эўрапейскіх праграмах па адукацыі і моладзевай палітыцы.
Афіцыйнае запрашэньне да ўдзелу ў Першай агульнаэўрапейскай моладзевай канфэрэнцыі (1st Pan-European Youth Conference), дзе плянуецца абмеркаваньне моладзевай дэклярацыі, будзе дасланае бэльгійскім міністрам па справах моладзевай палітыкі. Прадстаўнікі Савету Эўропы прапанавалі запрасіць да ўдзелу ў супольных праграмах ня толькі прадстаўнікоў беларускіх міністэрстваў, але й моладзевыя аб’яднаньні.
Паводле Белта
Камэнтары
Хм, беларускае міністэрства адукацыі і эўрапейская моладзевая дэклярацыя? Напэўна, Савет Эўропы памыліўся адрасатам. Такія дакуманты мусяць распрацоўвацца незалежнымі моладзевымі аб'яднаньнямі, а не дзяржаўнымі структурамі, якія ж самі і ўводзяць абмежаваньні для моладзі.
Моладзевыя карткі, я так разумею, таксама будуць выдаваць у мінадукацыі і толькі па рэкамэндацыях :), як і дазвол на выезд за мяжу студэнтаў.
Ага...
I мне падаецца - "Сумняюся я, што гэтая ’скаварада’ загаворыць"...
дэклярэйшан
Мне падаецца, што лепш хоць нейкая картка, чым ніякай. Хоць нейкі ўдзел, чым бясконцая ізаляцыя беларускай моладзі.
лепш сотня ўдзельнікаў Эрасмус мундус, чым ніводнага шанца трапіць на падобныя праграмы, не зваліўшы з краіны.
Наўрадці Беларусі дадуць дыктаваць. што пісаць у гэтай дыклярацыі. А вось пэўная інтэграцыя, няхай і праз афіцыёзныя колы, распачнецца. міністар жа хоча ў Балонскі працэс запісацца)
Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.