Беларусы ў пошуках надвор’я, працы і супэрлато

Партал TUT.BY апублікаваў самыя папулярныя пошукавыя запыты мінулага году. У дзесятцы найбольш запатрабаваных у беларусаў пытаньняў для пошукавіка аказаліся словы «погода», «суперлото» і «знакомства».

Узначальвае сьпіс непрадказальнае «погода», за ім ідуць такія запатрабаваныя ў паўсядзённым жыцьці беларуса рэчы, як «порно» і «работа».

У сярэдзіну сьпіса трапіў запыт «курсы валют». Як адзначае etc/Сеть, улетку інтарэс да курсаў моцна зьнізіўся ў параўнаньні з пачаткам году, калі гэты запыт стаў самым папулярным словазлучэньнем.

За мінулыя месяцы ўзрасла цікаўнасьць беларусаў да грыпу (10271 запытаў у лістападзе) і апэратару сувязі life:) (11038 у лістападзе). Аднак ужо ў дзесятку найпапулярнейшых за сьнежань апэратар не ўвайшоў.

Грып, дарэчы, узьняў вялікую хвалю ў літападзе, калі за чатыры дні пасься зьяўленьня першых навінаў аб вірусе H1N1 у краіне беларусы сталі цікавіцца грыпам у 30 разоў болей, чым раней.

Сьпіс найбольш папулярных пошукавых запытаў па вэрсіі TUT.BY:

  1. Погода
  2. Порно
  3. Работа
  4. Из рук в руки
  5. Курсы валют
  6. Суперлото
  7. Ваше лото
  8. Знакомства
  9. Гороскоп
  10. Эротика

Вэрсія Google


СьвінаПошук: Google прадэманстраваў, як зьмяняўся інтарэс насельніцтва ЭЗ да вірусаў, Абамы, Твітэру і Майкла Джэксана

Самы папулярны пошукавік сьвету Google не называе найбольш папулярныя запыты, аднак нядаўна назваў словы, якія набывалі папулярнасьць у карыстальнікаў па ўсім сьвеце хутчэй за іншых у 2009 годзе:

  1. michael jackson (сьпявак)
  2. facebook (сацыяльная сетка)
  3. tuenti (сацыяльная сетка)
  4. twitter (сацыяльная сетка)
  5. sanalika (турэцкая он-лайн гульня)

Як бачна, трэнд мінулага году — сацыяльныя сеткі, а бесьсьмяротны Майкл усё яшчэ жывы як мінімум у Google.

Беларусь агульнасусьветныя тэндэнцыі ня надта закранулі. У яе, напэўна, сваё супэрлато.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0782 seconds.