Кіраўнік Эўрапарлямэнту ахвяраваў прэмію ў дапамогу ЭГУ

Абраны некалькі месяцаў таму кіраўніком Эўрапейскага парлямэнту ўраджэнец Сьмілавіч Ежы Бузэк перадаў прэмію, атрыманую ад нямецкая зямлі Паўночны Рэйн-Вэстфалія, Эўрапейскаму гуманітарнаму ўнівэрсытэту.

Ежы Бузэк, выбраны ў Эўрапарлямэнт ад Польшчы, быў ганараваны штогадовай прэміяй «Staatspreis» у 25 тысяч эўра за «свае жыцьцёвыя дасягненьні». Таксама прэмія падкрэсьлівае ролю эўрапарлямэнту як рухавіка эўрапейскай інтэграцыі.Усе грошы, атрыманыя з прэміяй, кіраўнік эўрапарлямэнту вырашыў перадаць ЭГУ.

«Я хачу ахвяраваць прэмію праекту, вельмі блізкаму для мяне, — заявіў на ўручэньні ўзнагароды Ежы Бузэк. — Галоўная мэты ЭГУ — вяртаньне ў Менск. Але гэта можа стаць магчымым толькі ў выпадку сапраўды дэмакратычных зьменаў у краіне».


Фота DDP

Ежы Бузэк, які паходзіць зь вёскі Сьмілавічы (цяпер на мяжы Чэхіі і Польшчы), удзельнічаў у руху «Салідарнасьць», у пачатку 2000-ых займаў пасаду прэм’ер-міністра Польшчы. За два месяцы да атрыманьня ўзнагароды ён наведаў Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, які зараз знаходзіцца ў выгнаньні ў Вільні.

Нядаўна Данія і Нідэрлянды абвясьцілі аб пералічэньні фінансавай дапамогі ЭГУ ў памеры €140 тысяч і €82 500 адпаведна.

Дзяржаўную штогадовую прэмію «Staatspreis» урад Паўночнага Рэйну-Вэстфаліі ўручае з 1986 году. Яе ляўрэатамі ў розны час станавіліся вядомыя нямецкія артысты, журналісты, матэматыкі.

12:15, 15/12/09
Андрэй Сьмятаньнікаў
Тут павінен быў быць банэр, але ў вас старая вэрсія Flash-player. Аднавіце яе, каб бачыць сымпатычную анімацыю ;)

Камэнтары

Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.
 
In 0.3444 seconds.