Беларусы частавалі студэнтаў МГИМО дранікамі

Беларускае зямляцтва Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных зносін МЗС РФ (МГИМО) прыняло ўдзел у арганізацыі і сьвяткаваньні Дня міжнароднай кухні, які праводзіцца ва ўнівэрсытэце ўжо другі год. Беларускія студэнты-міжнароднікі прапанавалі гасьцям пакаштаваць смачныя дранікі са сьмятанай, паляндвіцу, печыва беларускай вытворчасьці, травяную гарбату ды іншыя стравы, а таксама падрыхтавалі відэаролік пра беларускую нацыянальную кухню.

Агулам у мерапрыемстве былі задзейнічаны больш за 15 нацыянальных грамадаў МГИМО, якія прадставілі свае народы і дзяржавы на высокім узроўні. Файе канфэрэнц-залі Ўнівэрсытэта зьмясьціла больш за 500 чалавек, уключна з прадстаўнікамі кіраўніцтва навучальнай установы.

Гэты дзень запомніцца шмат каму надоўга, бо прайшоў ня толькі ў атмасфэры рэлігійнай і міжкультурнай талерантнасьці, але і сабраў сяброў з усяго сьвету. 

Аўтар фота Чжонвон Лі

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0674 seconds.