Студэнта на 15 гадоў пазбавілі права кіраваць роварам
Студэнта тэатральнага факультэту Крыстафэра Хана на 15 гадоў пазбавілі права кіраваць роварам пасьля таго, як паліцыя нямецкага гарадка Гісэн злавіла яго ў час паездкі ў п’яным выглядзе.

Крыстафэр Хан і яго ўжо непатрэбны двухколы сябар
Непрыемнасьці ў жыцьці
Крыстафэр быў вымушаны на месцы заплаціць штраф у 500 эўра. Пасьля яго прымусова накіравалі на мэдычную экспэртызу, якая каштавала дадатковай паўтысячы эўра, куды ён проста не зьявіўся.
Студэнт вырашыў ігнараваць усе далейшыя патрабаваньні ўладаў, у выніку нядаўна ён атрымаў ліст ад ведамства, якое займаецца выдачай правоў. У ім паведамлялася, што студэнт да 2024 году пазбаўляецца права кіраваць любым лёгкім транспартным сродкам у публічнай прасторы. Цяпер ён пад пагрозай штрафу ў 25 эўра ня мае права кіраваць ні роварам, ні нават скэйтбордам. Але Крыстафэру ўсё ж пакінулі магчымасьць сесьці… на каня.
Самае сумнае ў гісторыі тое, што студэнт мае алергію на коней.
Паводле thelocal.de
Камэнтары
Мяне б такі штраф не спыніў, ды і хто яго зловіць на ровары
а калі на скэйтбордзе? :)
Во млін!
Калі б мяне кожны раз бралі на ровары калі я быў нецвярозы і кожны б раз забаранялі кіраваць жалезным канём, то ў суме я думаю мне б забаранілі кіраваць на тысячагоддзе як мінімум!
Во млін!
ага, глядзі, у Нямеччыну ні колам! )
Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.