Сьмяротны пах
У Швэцыі расьсьледуюцца абставіны бойкі паміж дзьвюма супрацоўніцамі муніцыпальнай арганізацыі гораду Мотала.
Шараговы абедзены перапынак у адной з муніцыпальных арганізацый швэдзкага гарадка Мотала падзяліў жыцьцё дзьвюх жанчына на «да бойкі» і «пасьля». Усё адбылося ў момант: адна з супрацоўніц арганізацыі нечакана накінулася на сваю калегу, хапаючы яе за горла і пагражаючы забіць.
Як паведамляе The Local, ініцыятарцы нападу даўно не падабаўся пах сваёй ахвяры, і гэта ўжо ня раз станавілася нагодай для сварак. Але да фізычнага гвалту справа пакуль не даходзіла.
Цяпер чульлівая да парфуму швэдка адхіленая ад сваіх абавязкаў, а паліцыя гораду вядзе сьледзтва. Галоўная задача праваахоўных органаў — разабрацца ў пагрозах забойства.
Назву духоў, якімі карысталася ахвяра, сьледзтва пакуль ня высьветліла.
Камэнтары
Ага, дзяўчаты, майце на увазе...
Бо лепшы пах - гэта пах чыстага цела.
А часам i мне настолькi б‘е ў нос у якiм-небудзь метро, што, падаецца, збег бы па рэйках, каб толькi паветра адчуць :))
Ага, дзяўчаты, майце на увазе...
вось, адразу бачна, не скандынаўскі тэмперамент)
далёка бегчы па рэйках да сьвежага паветра :))
Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.