Амэрыканца арыштавалі за адмову напісаць у Twitter

Амэрыканскага прадусара Джеймса Ропа арыштавалі за адмову напісаць паведамленьне ў сацыяльную сетку Twitter, што паліцыя кваліфікавала як адмову супрацоўнічаць зь ёй. Адбылося гэта ў час аўтаграф-сэсіі 15-гадовага канадзкага сьпевака Джастына Бібера, на якую сабралася каля 3 000 юных фанатак і іх бацькоў.


Джеймс Роп суправаджае юную поп-зорку Джастына Бібера ў турнэ, у межах якога ў адной з крамаў Нью-Ёрку і мусіла адбыцца злашчасная раздача аўтографаў.

І ўжо за некалькі гадзін да сустрэчы са сьпеваком ў краме забраўся натоўп падлеткаў. Фанаткі, па словах паліцыі, шумелі і крычалі, перашкаджаючы іншым наведвальнікам крамы, перадае Newsday. У выніку, ахоўнікі правапарадку вырашылі адмяніць мерапрыемства, а Бібера проста не пускаць у краму.

Але фанаткам гэта не спадабалася, як і сьпеваку, які пачаў рассылаць праз Twitter паведамленьні, распальваючы страсьці. Тады паліцыя зьвярнулася да Ропа з просьбай напісаць на акаўнце сьпевака заклік да фанатак разысьціся. Але прадусар адмовіўся гэта рабіць.

«Ён адмовіўся супрацоўнічаць з намі, з-за чаго ўзьнікла пагроза жыцьцю людзей», — заявіў прадстаўнік паліцыі.

Джеймс Роп быў арыштаваны, пасьля чаго сьпявак сам праз Twitter заклікаў фанатак разыходзіцца. Цяпер прадусару пагражае штраф і нават турэмнае зьняволеньне за перашкоду дзеяньням і адмову супрацоўнічаць з паліцыяй. Сьпявак тым часам працягвае свае турнэ, на гэтым момант у Парыжы.

Назірайце за жыцьцём Generation Y праз наш Twitter-акаўнт, і ваша свабода ня будзе пастаўленая пад пагрозу  :)

04:11, 26/11/09
Андрэй Сьмятаньнікаў
Тут павінен быў быць банэр, але ў вас старая вэрсія Flash-player. Аднавіце яе, каб бачыць сымпатычную анімацыю ;)

Камэнтары

Балахонаў у 16:30, 26.11.09 #

які сэнс у гэты твітэры? муць нейкая.


vojur у 17:06, 26.11.09 #

Насамрэч сэнсу дакладна меней, чым шуму вакол яго :)

Сярод беларусаў цяпер гэта такі чат 2.0, аднак калі б яшчэ ў Беларусі была магчымасьць карыстацца нармалёва ягоным смс-функцыяналам, то было б вельмі нават зручна. А так хіба што just for fun )


Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.
 
In 0.3953 seconds.