«Рэкорд, але не гонка»: колькі песень пасьпее выканаць гурт «ДетиДетей» за пяць гадзінаў канцэрту?

24 лістапада «ДетиДетей» прэзэнтуюць максымум са сваёй музычнай праграмы на вялікім канцэрце ў клюбе «Рэактар». Галоўнай інтрыгай вечару ў тым ліку для саміх музыкаў стане разгадка пытаньня: колькі песень з свайго вялікага рэпэртуару пасьпее выканаць гурт за 5 гадзінаў канцэрту. За правільны адказ пераможцу чакае прыз-сюрпрыз.

Дети детей 

«Мы сапраўды хочам зрабіць вялікі канцэрт: самі сябе праверыць і зразумець – колькі песень мы пасьпеем выканаць за 5 гадзінаў. А то бывае часта так, што пасьля канцэрта падыходзяць людзі і запытваюць: «Чаму вы гэтую маю любімую песьню не выканалі, а чаму гэтую не выканалі?...», — распавядае Ганна Хітрык. 

«Вось мы і хочам пастарацца выканаць усе песьні! Гэта будзе сапраўды рэкорд – для саміх сябе, – але ні ў якім разе ня гонка. Мы ня будзем старацца прасьпяваць усе песьні, якіх у нас ад 90 да 100 (я і сама дакладна ня памятаю, колькі). Мы будзем сьпяваць у нармальным канцэртным рэжыме зь перапынкамі і адпачынкамі паміж песьнямі. І калі выйдзе ўвесь час, паглядзім, колькі ў нас атрымаецца выканаць». 

На дадзены момант прыхільнікі гурта ўжо напісалі на форуме сайту «ДетиДетей» каля 140 паведамленьняў з варыянтамі і разьлікамі колькасьці магчымых песень. Аднак дакладная лічба, стане вядомай толькі па заканчэньні канцэрта.

  • 24 лістапада клюб «Рэактар».
  • Пачатак а 18.00.
  • Даведкі і замовы квіткоў: +375 29 6490888, +375 17 280 34 39
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1024 seconds.