Міс Англія — салдатка брытанскага войску

21-гадовая дзяўчына, да якой перайшоў тытул Міс Англіі з-за ўдзелу ў бойцы папярэдняй уладальніцы гэтага званьня, адкладае камандзіроўку ў Аўганістан дзеля ўдзелу ў конкурсе Міс Сусьвет. Да таго ж самай прыгожай жыхарцы Англіі, якая вядомая сярод таварышаў па службе як «Баявая Барбі», дазволілі сысьці ў адпачынак, каб як сьлед падрыхтавацца да адказнага спаборніцтва.

Малодшы капрал Катрына Ходж з паўднёвага ўсходу краіны заняла другое месца ў конкурсе Міс Англія, але пасьля таго, як пераможца Рэйчэл Крысьці была арыштаваная за бойку ў начным клюбе, паўнамоцтвы каралевы прыгажосьці перайшлі да Катрыны.

 

Цяпер яна мусіць хуценька рыхтавацца да конкурсу Міс Сусьвет, які пройдзе ў Ёханэсбургу 12 сьнежня. Для гэтага вайсковае кіраўніцтва нават дазволіла ёй сысьці ў адмысловы адпачынак і адкласьці камандзіроўку ў ваюючы Аўганістан.

Ваенны вопыт, на думку Міс Англіі, толькі дапамагае ёй у конкурсах:

«У мяне было 24 гадзіны на падрыхтоўку, у той час як у многіх іншых дзяўчат было па году! Але я ўсё спакойна ўспрымаю», — перадае яе словы BBC.

Катрына раней ужо праходзіла службу ў Іраку і нават мае ўзнагароду за сьмеласьць. А калегі ўвогуле завуць дзяўчыну «Баявой Барбі».

Міс Англіі спадзяецца, што яе прыклад натхніць іншых маладых жанчын пайсьці ў войска:

«Калі я толькі пачынала служыць, я ня ведала, чаго чакаць, але цяпер мне вельмі падабаецца, і мае калегі мяне заўсёды падтрымліваюць», — дадала прыгажуня.

14:01, 12/11/09
Андрэй Сьмятаньнікаў
Тут павінен быў быць банэр, але ў вас старая вэрсія Flash-player. Аднавіце яе, каб бачыць сымпатычную анімацыю ;)

Камэнтары

bezuher у 14:18, 12.11.09 #

адну за бойку пасадзілі, другая з Іраку толькі вярнулася

куды каціцца сьвет????


st.shadow у 16:03, 12.11.09 #
Гэта называецца СПАРТА!..

- гэткi фемiнiзм на новы лад :)


bezuher у 22:48, 12.11.09 #
Гэта называецца СПАРТА!..

ох ужо мне гэтыя феміністкі)))


Чек у 09:39, 13.11.09 #

Нейкая пленная Клава.


Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.
 
In 0.3454 seconds.