15 верасьня пройдзе паэтычная вечарына-фарс «Восень і іншыя коткі»

Паэтычны тэатар «Арт. С» запрашае 15 верасьня 2009 года на вечарыну-фарс «Восень і іншыя коткі». Бяруць удзел творцы, якія сьпяваюць і пішуць самі па сабе.

У праграме выступяць Вольга Акуліч, Маргарыта Аляшкевіч, Алёна Беланожка, Генрых Далідовіч, Юрась Нераток, Тацяна Пратасевіч, Уладзімір Сіўчыкаў, Гурт «Дзівасіл» і інш. Вядоўцы: Зьміцер Арцюх і Аксана Спрынчан.

Чакаем усіх, хто любіць восень і котак, у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна 12, А) а 18 й гадзіне (аўторак). Уваход, як і выступы, вольны.

08:00, 01/09/2009 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1373 seconds.