Pre-party канцэрту The Prodigy пройдуць па ўсёй Беларусі

12 верасьня ў полацкім клюбе «Сфэра» быў дадзены старт сэрыі pre-party, прысьвечаных плянуемаму выступу The Prodigy ў межах UltraMusicFestival, які адбудзецца 5 кастрычніка на стадыёне «Дынама».

Неўзабаве акунуцца ў атмасфэру будучага канцэрту змогуць таксама жыхары Гомеля (19.09, клюб «Нэма»), Віцебску (25.09, клюб «Зебра»), Магілёву (26.09, клюб «Мэтро»), Пінску (2.10, клюб «Піна»), Берасьця (3.10, клюб «Баварыя»).

У межах pre-party гледачоў чакаюць лепшыя запісы The Prodigy і блізкіх ім па духу калектываў, а таксама тэматычныя фрык-шоў і конкурсы, пераможцы якіх атрымаюць квіток на UltraMusicFestival. У агульным, на pre-party можна ня толькі добра правесьці час, але і зэканоміць грошы!

«Рэклямнай кампаніі такога размаху ў Беларусі яшчэ не было, але ж не было і канцэртаў такога ўзроўню», — кажа адзін з арганізатараў фэстывалю Марына Чаброўская.

5 кастрычніка на стадыёне «Дынама» ў межах UltraMusicFestival выступяць: The Prodigy (Вялікабрытанія), Dub FX (Аўстралія-Вялікабрытанія), The Amatol (Расія), Drum Ecstasy (Беларусь), Юра Дземідовіч (Беларусь) і многія іншыя. Падрабязная праграма на сайце UltraMusicFestival.

Квіткі: танцпляц — 90 тыс. руб, фан-зона — 180 тыс. руб., сэктары — 90–200 тыс. руб., VIP-зона — 350 тыс. руб. Даведка: (029) 666-56-48.

13:47, 14/09/2009 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.113 seconds.