Туркмэнская вышэйшая школа – самая “вышэйшая” школа ў сьвеце

Па загаду Туркменбашы Сапармурата Ніязава, усе дыплёмы замежных ВНУ, атрыманыя за апошнія 10 год, прызнаныя несапраўднымі.

Пад сумнеў бацькі усіх туркмен пастаўлена якасьць адукацыі ў Гарвардзе і Оксфардзе. Наогул, уся сытуацыя з дыплёмамі ўзьнікла з-за таго, што у краінах СНД за апошнія гады былі створаны камерцыйныя ВНУ, якія выдаюць дыплёмы, але не даюць ведаў. Менавіта супраць іх і выступаюць улады. – паведаміў супрацоўнік МУСа Туркмэністану, які пажадаў застацца невядомым.

А яшчэ пажыцьцёвы кіраўнік Туркменіі лічыць, што на добрага спэцыяліста можна вывучыцца за 2 гады, а не за 5 ці 6. Што з такога падыходу да адукацыі атрымаецца, калі-небудзь пакажа час.

Сытуацыя з навучаньнем у Туркмэністане

Сапраўдны туркмен павінен навучацца на Радзіме.  Гэтую тэзу прэзідэнт і бацька нацыі абвясьціў яшчэ два гады таму. Слова, якое сказаў Туркменбашы, становіцца законам аўтаматычна. “Ваш дыплём несапраўдны, вы зволены і павінны зьвярнуцца ў мясцовае кіраваньне занятасьці”. Гэта сэнс паперы, якую месяц таму атрымалі ў Туркменіі тысячы людзей з вышэйшай адукацыяй. Усе хто скончыў ВНУ пасьля 93 года. Дзе менавіта навучаўся чалавек – неістотна.  З гэтага моманту ён – чалавек без адукацыі і працы.

Закон аб дыплёмах – чарговы крок у глябальнай рэформе адукацыі. Адзін з маштабных праектаў Туркменбашы.

Рэформа адукацыі ў дзеяньні. Ужо некалькі год у Туркмэністане навучаюцца дзевяць год замест адзінаццаці. У ВНУ набіраюць без іспытаў, але па сьпісам. Кожнага кандыдата ў студэнты туркменскага ВНУ Ніязаў разглядае і зацьвярджае асабіста.

00:00, 24/06/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0644 seconds.