31 ліпеня другі фэст «Жывы Гук ON-line»

Месяц таму ва ўнутраным дворыку Дому Афіцэраў прайшоў незвычайны для беларускай сталіцы міні-фэст «Жывы Гук ON-line». Разьняволеная атмасфэра ў самым цэнтры гораду, простая  інтэрнэт-трансляцыя дзеі, 6 маладых рокавых камандаў. Нечакана для ўсіх сталіца атрымала новую музычную традыцыю.

Як справядліва заўважаюць арганізатары фэсту, «нікому ў галаву не прыходзіла арганізаваць у невядомым раней двары Дому Афіцэраў рок-канцэрт».

Першы фэст там адбыўся 27 чэрвеня. У ім прынялі удзел такія менскія каманды як LIP пры удзеле Стасі, KROK, Hair Peace Salon, Open Space, МУТНАЕВОКА і GARADZKIJA.

 

Арганізатары фэсту пакуль трымаюць у сакрэце сьпіс гуртоў, што выступяць на гэты раз. Але дакладна вядомая яго дата: 31 ліпеня незвычайны музычны фэст «Жывы Гук ON-line» ізноў зьбярэ сяброў у «Дворыку ЦДА» (каб трапіць туды, трэба абыйсьці Дом Афіцэраў справа і падняцца па крутой высокай лесьвіцы).

Запрашальныя на канцэрт можна атрымаць у кавярні «Союз On-Line», набыўшы Інтэрнэт-пакет «Музычны» (кошт 5 тыс. руб.).

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0688 seconds.