Правядзі першы дзень лета на трэніроўцы… па капуэйры!

Капуэйра — гэта бразыльская барацьба-танец-гульня. Усё ў адным. Яна складаецца з атакі, абароны і ўпрыгожваньняў. У дадатак, уся гульня праходзіць пад гукі бразыльскай пэркусіі і песьні з фальклёру капуйэры. Спэцы ў капуэйры прапануюць ня біць лынды 1 чэрвеня, а прыйсьці на бясплатную трэніроўку ў Менску.

Атака ў капуэйры — гэта шмат розных удараў, нізкіх і лятаючых, абарона — гэта рухі, якімі ратуюцца ад ўсіх «вяртух і круцёлак», а ўпрыгожваньні — гэта цудоўная акрабатыка, стаяньне на руках, галаве, калёсы, сальта, усё, на што здольнае чалавечае цела.

Капуэйра

«Прывітаньне! Мы — міжнародная школа капуэйры FICAG. Прапануем вам летам не біць лынды, а паспрабаваць штосьці новае. У першы дзень лета — 1 чэрвеня ў 20:30 запрашаем усіх жадаючых на бясплатную трэніроўку па капуйэры.

Спачатку мы прэзэнтуем вам капуйэру, а пасьля адбудзецца трэніроўка для ўсіх, хто захоча».

Капуэйра 

У Бразыліі гэта другі па папулярнасьці від спорту. Першы, зразумела, футбол.
А ў Беларусі капуэйра існуе з 2004 году і ўжо сабрала вельмі шмат прыхільнікаў. Цяпер можна ня толькі паглядзець на ўласныя вочы, што гэта, але й адчуць уласным целам.

  • Калі: 1 чэвеня, 20:30
  • Дзе: Заля па вул. Кальварыйская, 18, 4 паверх
  • Кантакт: Velcom: 130-20-33; www.ficag.by
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.065 seconds.