На фэсьце «Be2gether» другім гуртом ад Беларусі будзе The Toobes

«Мы разглядалі каля дзесяці кандыдатур беларускіх калектываў цалкам розных стыляў. Сярод іх былі і іншыя цікавыя варыянты, але The Toobes нас проста вельмі зьдзівілі сваёй музыкай і энэргетыкай. Мусіць, гэтае суб’ектыўнае меркаваньне, але менавіта такой мы бачым сучасную музыку», — кажа арганізатар фэсту Гедрыюс Клімкявічус.

The Toobes выступіць на сцэне для маладых гуртоў разам з калектывамі зь іншых краін Эўропы, а «Ляпіс Трубяцкой» — на галоўнай.

The Toobes  
The Toobes - пераможцы беларуска-швэдзкага праекту Bandscan. Аўтар фота: Юра Сідун

The Toobes па ўласным вызначэньні граюць «пякучы рок-н-рольны кактэйль, які сумяшчае ў сабе хвалю канца 60-х-пачатку 70-х, блюзу, драйвавага фанку 80-х, і нават напорыстага панк-року». Гурт выступае толькі год, але ў красавіку ўжо пасьпеў выпусьціць дэбютны альбом «Hello», сабраў залю на яго прэзэнтацыі ў «Рэактары», а ў траўні адыграў сэрыю канцэртаў у Швэцыі. У склад калектыву ўваходзяць тры чалавека, прычым вакалістам зьяўляецца бубнач. Паслухаць запісы гурта можна на MySpace.

The Toobes выступяць на сцэне для маладых гуртоў разам з калектывамі зь іншых краін Эўропы, уключаючы Miloopa (Польшча), Snake & Jet’s Amazing Bullet Band (Данія), Delorean (Гішпанія), TV/OFF (Фінляндыя), Neverstore (Швэцыя), Black Diamond Bay (Вялікабрытанія), L.Stadt (Польшча), Chungin & The Strap-on Faggots (Эстонія), Migloko (Літва), Colours Of The Bubbles (Літва) і іншымі.

Рок-каранацыя 2008
«Ляпіс Трубяцкой» на Рок-каранацыі 2008. За мінулы год гурт прызнаны лепшым у Беларусі, Расеі і Ўкраіне. Аўтар фота: Юра Сідун

У сваю чаргу «Ляпіс Трубяцкой» выступіць на галоўнай сцэне, разам з Gogol Bordello (ЗША), Clawfinger (Швэцыя), Touch And Go (Вялікабрытанія), Polarkreis 18 (Нямеччына), Roni Size (Вялікабрытанія), Dilated Peoples (ЗША).

Квіток на ўсе дні фэсту на гэты момант каштуе 160 тыс. руб. Пры звароце ў амбасаду Літвы да 1 чэрвеня беларускім наведвальнікам фэсту даецца бясплатная віза. Набыць квіткі можна па тэлефонах (029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96, а таксама праз сайт www.soundline.by і ў канцэртных касах Менску.

Паводле прэс-рэлізу

11:13, 15/05/2009 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0675 seconds.