The Beatles — новая спэцыяльнасьць Лівэрпульскага ўнівэрсытэта

Ва ўнівэрсытэце падкрэсьліваюць, што «The Beatles, папулярная музыка і грамадзтва» — гэта першы й пакуль адзіны курс у сьвеце, які прапануе як дэталёвае вывучэньне творчасьці The Beatles, так і аналіз культурнага кантэксту 60-х гадоў і тэхналёгій таго часу.


Лівэрпульскі ўнівэрсытэт. Выява: Haversack.

Курс Liverpool Hope University складаецца з чатырох 12-тыднёвых модуляў. Сёлета ўнівэрсытэт набірае на праграму 30 вочных слухачоў.

Як адзначае старэйшы выкладчык унівэрсытэта Mike Brocken, які спэцыялізуецца на папулярнай музыцы, курсам зацікавіліся ня толькі брытанскія студэнты, а таксама замежнікі, у тым ліку з ЗША.

Па выніках навучаньня і пры ўмове пасьпяховай абароны дысэртацыі выпускнікам прысвойваецца званьне магістра мастацтваў.

Паводле прэс-рэлізу на сайце ўнівэрсытэта

Уні Вера 12:00, 04/03/2009 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0819 seconds.