24,74 сэкунды — беларускі рэкорд па зборцы Кубіка Рубіка

У нядзелю ў Менску прайшлі першыя спаборніцтвы па хуткай зборцы Кубіка Рубіка. Лепшы беларускі вынік належыць 18-гадоваму Анатолю Кіму — хлопец склаў галаваломку ўсяго за 24,74 сэкунды.

Кубік Рубіка 

Спаборніцтвы па спідкубінгу прайшлі 1 сакавіка ў адным зь менскіх салёнаў сувязі. На працягу трох гадзінаў 15 удзельнікаў змагаліся за прызы ў незвычайным інтэлектуальным спаборы.

Цяпер пераможца паедзе прадстаўляць Беларусь на спаборніцтвы ў Маскву, а пры перамозе і там — у Вугоршчыну, дзе й быў вынайдзены кубік у 1974 годзе Эрно Рубікам. А сам вынаходнік сёлета прапанаваў новую інтэлектуальную цацку — «360».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0866 seconds.