Разьвіцьцё мовы вызначае культура, але не генэтыка

Чалавечая мова разьвіваецца пад узьдзеяньнем культуры, але ня генаў, абвяшчае дасьледаваньне лёнданскага прафэсара Nick Chater. Ня гледзячы на тое, што часам падаецца нібыта ў чалавека ёсьць генэтычная схільнасьць да мовы, насамрэч мова зьмяняецца занадта хутка для таго, каб за ёй пасьпявалі гены.

Прафэсар Nick Chater з University College London паспрабаваў змадэляваць шлях разьвіцьця моўных генаў, якія павінны былі б зьмяняцца разам з мовай. У выніку навуковец прыйшоў да высновы, што генэтычная адаптацыя мовы вельмі малаверагодная, паколькі падчас стасункаў мова зьмяняецца занадта хутка. Такім чынам, біялягічны мэханізм, на якім пабудаваная чалавечая мова, верагодна, папярэднічаў зьяўленьню мовы, але не наадварот.

Паводле зьявы, вядомай як эфэкт Болдуінa, асаблівасьці, якія арганізм набывае або разьвівае на працягу жыцьця, могуць паступова — ад пакаленьня да пакаленьня — кадавацца ў геноме, таму што арганізмы з мацнейшай схільнасьцю да набыцьця новых характарыстак маюць перавагу пры натуральным адборы. З часам вонкавае ўзьдзеяньне, якое прывяло да ўзьнікненьня новай асаблівасьці, становіцца не патрэбным, таму што асаблівасьць ужо генэтычна закадаваная і выяўляецца незалежна ад наяўнасьці або адсутнасьці вонкавага ўзьдзеяньня.

«Мова — унікальная чалавечая асаблівасьць, —  гаворыць Nick Chater. — Але гэта біялягічная або культурная ўнікальнасьць? Адказ на гэтае пытаньне дапамог бы нам зразумець, што такое быць чалавекам, якія адносіны паміж генамі і культурай. Наша дасьледаваньне вырашае парадокс, які ляжаў у падмурку тэорый аб эвалюцыйным паходжаньні і генэтычнай аснове чалавечай мовы: хоць у нас нібыта ёсьць генэтычная схільнасьць да мовы, наша мова разьвіваецца значна хутчэй, чым зьмяняюцца нашы гены, таму яны ня могуць прыстасавацца да сталых моўных зьмен і вызначыць нашы моўныя асаблівасьці. Гэта азначае, што чалавечая мова сфармаваная і рухаецца культурай, але не біялёгіяй».

vojur 18:30, 23/01/2009 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0722 seconds.