У Менску пройдзе Міжнародная студэнцкая школка правоў чалавека і правоў студэнтаў

Двухдзённае навучаньне пройдзе ў Менску ў канцы лютага. У Школцы прымуць удзел студэнты і маладыя актывісты зь Беларусі, Расеі і Ўкраіны. Да ўдзелу запрашаюць грамадзкіх актывістаў, праваабаронцаў, а таксама ўсіх зацікаўленых у азнаямленьні з асновамі правоў чалавека і правоў студэнтаў.

На двухдзённым сэмінары пройдзе навучаньне па асновах правоў чалавека:

  • стратэгія й тактыка абароны грамадзкіх інтарэсаў;
  • вядзеньне грамадзкіх кампаній й акцый салідарнасьці;
  • арганізацыя эфэктыўнай грамадзкай дзейнасьці;
  • абарона правоў студэнтаў;
  • стварэньне й разьвіцьцё студэнцкіх ініцыятыў;
  • новыя тактыкі абароны правоў студэнтаў і моладзі агулам.

Экспэртамі й трэнэрамі Школкі будуць вядомыя праваабаронцы і экспэрты ў сфэры грамадзянскіх ініцыятыў поруч зь лідэрамі студэнцкіх рухаў і маладымі грамадзкімі актывістамі. Ладзяць школу Міжнародны моладзевы праваабарончы рух, Міжнародная школа правоў чалавека і дэмакратыі, Міжнародная сетка па правох студэнтаў і Моладзевая прафсаюзная група «Студэнцкая Рада».

Каб прыняць удзел у сэсіях Школкі, неабходна запоўніць анкету ўдзельніка і адаслаць яе па адрэсе: studentHRschool@hrworld.ru. Для ўдзельнікаў, прайшоўшых конкурсны адбор, навучаньне ў сэмінарах Школкі бясплатнае, прадстаўляецца харчаваньне, а для ўдзельнікаў, прыяжджаючых зь іншых гарадоў і пражываньне. Заяўкі прымаюцца ад кандыдатаў зь Беларусі, Расеі й Ўкраіны, не старэйшых за 30 год. Апошні тэрмін падачы заявак — 10 лютага.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0769 seconds.