TOP-20 публікацыяў Generation.bY 2008 году

З мандарынамі ці без, з сапраўднай елкай ці не, у ганарлівай адзіноце ці ў шумнай кампаніі сяброў, але Новы год непазьбежны! Як і агляд самых топавых публікацыяў Generation.bY 2008 году і вакацыі для каманды праекту.

TOP-20 матэрыялаў Generation.bY 2008 году

Рэйтынг паводле колькасьці праглядаў публікацыяў

  • Рэктар БДЭУ на міжнароднай канфэрэнцыі ў Вене апраўдваўся за выключэньне Тацяны Хомы (28.03.2008)
    Скандальнавядомы рэктар БДЭУ Уладзімер Шымаў, які тры гады таму адлічыў з унівэрсытэта выдатніцу Тацяну Хому за “несанкцыяваны” выезд за мяжу, дзе дзяўчыну абралі ў кіраўніцтва эўрапейскай студэнцкай арганізацыі, быў запрошаны ўвесну на міжнародную эканамічную канфэрэнцыю ў Вену. Але прыём яму быў болей чым гарачы – венскія студэнты сустрэлі яго акцыяй пратэсту і адпаведным выступам на канфэрэнцыі. Да таго ж мясцовы студэнт запісаў для Generation.bY відэа-запіс з канфэрэнцыі, дзе Шымаў вымушаны апраўдвацца перад эўрапейскімі калегамі за выключэньне студэнткі.
  • У Менску зьнесьлі «Сьцяну Цоя» (7.09.2008)
    Культавая Сьцяна, прысьвечаная Віктару Цою, болей не існуе ў Менску. На тэрыторыі, дзе яна знаходзілася, плянуецца пабудаваць высокі гатэль. На Generation.bY матэрыял пра сустрэчу сучасных маладых прыхільнікаў «Кіно» ля парэшткаў Сьцяны і ўнікальныя фота з падзеяў.
  • Трэба дапамагчы Рыгору Барадуліну! (27.10.2008)
    Дзядзька Рыгор трапіў у шпіталь. Ягоныя сябры й дабразычліўцы наладзілі акцыю падтрымкі выбітнаму пісьменьніку праз продаж кніг. Толькі за першы дзень публікацыі матэрыялу на Generation.bY паступіла болей 70 зваротаў ад прыхільнікаў Народнага Паэту.
  • Андрэй Рамашэўскі пра самую піўную партыю Беларусі і моладзевую тусоўку 90-х (15.09.2008)
    Андрэя Рамашэўскага можна назваць адным з тых, пра каго легенды ходзяць яшчэ дагэтуль, хоць ён ужо даўно жыве зь сям’ёй у чэскай вёсачцы і працуе праграмістам. Яшчэ 15 год таму яго ведала ці ня ўся нефармальная менская тусоўка й палова міліцыі. Інтэрвію з старшынём культавай Беларускай партыі аматараў піва.
  • А цябе ўжо зафрэндзілі твае бацькі? (01.02.2008)
    Прагрэс і разьвіцьцё тэхналёгіяў непазьбежныя. Мы жывем у час, калі нядзіўна атрымаць камэнт ад маці ці бацькі «+1, але пазвані дадому!».
  • Беларускае Рыо-дэ-Жанэйра — Іўе (13.08.2008)
    У гэтым годзе зьявілася ў нас аўтарская сэкцыя «ПраДарожжы» – пазнавальныя вандроўкі па беларускіх маршрутах. Як даехаць, што паглядзець, мапы і каштарыс дадаюцца. За год у ПраДарожжы артыкулы з ужо 10 гарадоў і мястэчак. У плянах – уся Беларусь ;)
  • Аўтаспынам па Эўропе: 3000 кілямэтраў за 54 эўра­ (11.09.2008)­
    А Алесь Герасіменка і Кацярына Безмацерных вырашылі скарыць Эўропу за 24 дні: шэнген і аўтаспын — лепшыя памагатыя ў дзёрзкай задумцы. Іншыя ж сябры каманды Generation.bY, можна сказаць, сачылі онлайн за прыгодамі вандроўнікаў. Карысныя занатоўкі пра эўрапейскі аўтаспын і ўласныя адкрыцьці ад сустрэтых людзей, гарадоў, дарог — у аповедзе.
  • Сам сабе рэжысэр ці Як стаць супэрстар­ (18.09.2008)­
    Час новых тэхналёгіяў дапамагае стаць супэрстар сусьветнага маштабу, не выходзячы з дому. Матэрыял распавядае пра новую моду ў інтэрнэце — вілогінг — і некаторых зорак інтэрнэт-відэа. Тацяна Хома расказвае і паказвае, з чаго можна пачаць. Глядзіш, 2009-ы год стане ў Беларусі годам вілогераў ;)

Generation.by у 2008-м — гэта 585 публікацыяў, 95 фотарэпартажаў і 26 аўторкаў добрых людзей. У Новы год з новымі ідэямі, актуальнымі матэрыяламі й цікавымі людзьмі!

­Зычым аптымізму, шчыльных камунікацыяў, натхненьня й здаровай дзёрзкасьці! :)
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0676 seconds.