8 сьнежня адкрыцьцё выставы «Гістарычны партрэт Беларусі XVI–XIX стагодзьдзяў»

8 сьнежня ў новым корпусе Нацыянальнага мастацкага музэя Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыцьцё экспазыцыі «Гістарычны партрэт Беларусі XVI–XIX стагодзьдзяў», у якой будуць прадстаўленыя 47 партрэтаў з збору музэя. 23 зь іх у сталую экспазыцыю ўключаныя ўпершыню.

Сярод іх такія ўнікальныя творы, як Партрэт Лізаветы Сьцюарт, дочкі караля Ангельшчыны Якава I Сьцюарта, напісаны жывапісцам Маркусам Герартам (1561–1635) каля 1618 гаду; Партрэт Януша Радзівіла (1612–1655), падкаморца Вялікага Княства Літоўскага, напісаны каля 1634 гаду мастаком Барталамеем Стробелем; Партрэт Уладзіслава Даменіка Заслаўскага Астрожскага, ваяводы кракаўскага, таксама прыналежны пэндзлю Стробеля; партрэты Марыі Казіміры Сабескай, жонкі караля Яна Сабескага, і Кацярыны Сабескай, сястры караля і інш.

У праграме адкрыцьця экспазыцыі прымуць удзел Беларускі дзяржаўны харэаграфічны ансамбаль «Харошкі», рыцарскі клюб «Мінская харугва», мім-група «У» і інш.

Выстава адчыніцца а 18:00 у новым корпусе Нацыянальнага мастацкага музэя Рэспублікі Беларусь па вул. Леніна, 20.

Паводле інфармацыі арганізатараў

13:00, 25/11/2008 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1481 seconds.