25 кастрычніка Барто і Naka ладзяць канцэрт супраць восеньскай дэпрэсіі «Antidot есть!»

Інфармацыю пра канцэрт арганізатары падрыхтавалі ў выглядзе «Рэцэпту дарослага» — музыкі прапануюць сваю творчасьць у якасьці лекаў супраць восеньскай дэпрэсіі. А для дасягненьня найлепшага эфэкту раяць прымаць прэпараты ў наступным парадку: Атмараві (адмысловы госьць), Naka, Барто. Прыём музычных працэдураў 25 кастрычніка ў менскім Da club.

Rp Барто

Электраклёш з прымесямі ўедлівых мэлядычных партый і хлёсткімі тэкстамі. Прызначаны для змучаных офісных супрацоўнікаў на першай стадыі параноі.

Падыходзіць усім працаголікам і нэўрастэнікам, пацярпелым ад любых аварый, адчайным цынікам, падаросьлеўшым рамантыкам, разгільдзяям, дзядзькам з пузам, палюбоўнікам на апошняй стадыі адносін…

Ужываецца ўнутр праз далікатна-сьцервозны вакал Машы Любічэвай.
Супрацьпаказаны людзям з адсутнасьцю пачуцьця гумару і часу.

Пабочныя эфэкты: на наступны дзень пасьля прыёму некіравальныя імпульсы ў духу Масяні і Чэ Гевары адначасова.

Rp Naka

Арт-рок з пранізьлівым жаночым вакалам і мужчынскім драйвам. Прызначаны для людзей чуткай арганізацыі і вялікага сэрца. Падыходзіць усім добрым людзям і іх знаёмым. Асабліва дзейсны ў стане невытлумачальных мытарстваў і жаданьня разьбіць сабе галаву ад невыноснасьці таго, што вакол.

Супрацьпаказаны стомленым ад жыцьця.

Пабочныя эфэкты: у дзень прыёму можа разьвіцца адмысловая прыхільнасьць да ўсіх жыхароў плянэты. Гэтым могуць скарыстацца.

Rp Атмараві

Эзатэрычны рок са згусткамі сонечнай энэргіі і касьмічным мужчынскім вакалам.
Прызначаны для зьнікаючай расы рамантыкаў, летуценьнікаў, ідэалістаў, валацугаў, вальнадумцаў, левых, для лятэнтных і актыўных прадстаўнікоў фэмінісцкага руху.

Падыходзіць усім сьветлым, закаханым.

Супрацьпаказаны лысым хлопцам у трыко.

Пабочныя эфэкты: эфэкт прасьвятленьня, здольны падняць вас у паветра. Каб пазьбегнуць непажаданых палётаў, прывяжыцеся да суседа.

  • Калі: 25.10.2008, 19:00
  • Дзе: Da Club, Менск, П. Броўкі 22
  • Квіткі: 20 000

Паводле інфармацыі ад арганізатараў канцэрту - прома-групы antidot

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0826 seconds.