Дасьледаваньне: лішняя вага і дэпрэсія можа перадавацца праз сацыяльныя сеткі

Вядома, сьмех заразны, таму ўсьміхайцеся паболей. А яшчэ, аказваецца, праблемы са здароўем у рэальных і віртуальных сяброў наўпрост уплываюць і на вас. Так што калі ў жж-сяброў чарговая дэпрэсія, шанец атрымаць нэрвовы зрыў павялічваецца і ў вас. Больш таго, калі сярод вашых фрэндоў болей людзей зь лішнімі кіляграмамі, то рызыка набраць вагу ёсьць і ў вас. Такія нетактоўныя вынікі дасьледаваньняў удзельнікаў сацыяльных сетак і распаўсюджаных у іх праблемаў са здароўем.

­

Нікалас Крыстакіс з Гарварду і Джэймс Фаўлер з Унівэрсытэта Каліфорніі на працягу 32 год назіралі за здароўем 12 027 дабраахвотнікаў, якія ўдзельнічалі ў розных суполках — як рэальных, так і віртуальных. У экспэрымэнце навукоўцы спрабавалі зразумець, ці могуць перадавацца праблемы са здароўем сябрам і калегам.

Дасьледаваньні ладзіліся па некалькіх паказчыках: вага, эмацыйны стан, паленьне, агульная фізычная форма і сардэчна-судзінавыя захворваньні.

Сярод вынікаў, якія ўразілі саміх навукоўцаў — гэта тое, што лішняя вага можа перадавацца сябрам. Так, у знаёмых чалавека, які мае праблемы зь лішняй вагою, рызыка набраць кіляграмы сягае 57%. Аналягічная карціна і з «дэпрэсіўнасьцю».


На выяве з праекту Membrana адлюстравана, што рызыка атлусьценьня для мужа й жонкі складае 37%, для братоў і/ці сёстраў – 40%, а для ўдзельнікаў сацыяльных сетак – 57%.

Дасьледвальнік прафэсар Альбэрт-Ласла Барабашы з унівэрсытэту Бостана так ставіцца да атрыманых вынікаў экспэрымэнтаў сваіх калегаў:

«Адкрыцьці значныя, і многія людзі не разумеюць гэтага. Аднак гэта зусім ня значыць, што патрэбна абіраць сяброў па вазе ці іншых зьнешніх парамэтрах. Наадварот, атрыманыя веды дапамогуць выявіць сапраўдныя прычыны распаўсюду разнастайных праблемаў са здароўем і навучыцца вырашаць іх».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0815 seconds.