Арганізатары «Басовішча» дамовіліся на бясплатныя візы гледачам
Арганізатары фэстывалю «Басовішча» Беларускае аб’яднаньне студэнтаў у Польшчы дамовіліся на бясплатную візавую падтрымку гледачам фэсту. Каб патрапіць у сьпіс шчасьліўчыкаў, патрэбна да 7 ліпеня даслаць заяўку з асабістымі дадзенымі на адмысловы мэйл БАСу.
Да 17:00 7 ліпеня 2008 году ахвотныя атрымаць візу мусяць даслаць наступныя зьвесткі:
- Імя і прозьвішча лацінкай (як напісана ў пашпарце!)
- Сэрыя і нумар пашпарта
- Адрас электроннай пошты
- Нумар мабільнага тэлефону ў міжнародным фармаце (+375 ** *******)
Пашпарт мусіць быць дзейсным да 20 кастрычніка 2008 году (інакш візу не дадуць), і заяўляльнік ня мусіць мець ранейшых парушэньняў у перасячэньні межаў краінаў Шэнгенскай дамовы.
Дасылаць заяўку трэба на мэйл basy2008@gmail.com. Калі ж Вы з Горадні ці з гарадзенскай вобласьці, то кантактуйце праз zasvabodu.hrodna@gmail.com.
Далей застаецца чакаць: з Вамі зьвяжуцца прадстаўнікі БАСу ці іх давераныя асобы.
Таксама гарадзенскі Рух «За Свабоду» ладзіць арганізаваны бясплатны даезд гледачоў
Яшчэ месяц таму кіраўнік БАС Радаслаў Дамброўскі распавядаў у інтэрвію Generation.bY, што плянуюцца бясплатныя візы. Увесь гэты час ішлі перамовы, вынікаў якіх чакалі многія. І нарэшце пры спрыяньні польскага МЗС і тэлеканалу Белсат зьявілася добрая навіна. Радаслаў усьцешаны пасьпяховым вырашэньнем перамоваў наконт візаў, бо «фэстываль для людзей, і хочацца бачыць гледачоў як з польскага боку мяжы, так і зь беларускага»:
«
З-за межаў наведвальнікі зь Беларусі маглі б мець праблемы з перасячэньнем мяжы, з атрыманьнем візаў. Таму такая падтрымка яшчэ больш суцяшае, хаця самы лепшы варыянт — адсутнасьць межаў ды візаў, як ня мае межаў музыка ў цэлым, так і Басовішча».
Басовішча-2008 пройдзе 18-19 ліпеня ў мястэчку Гарадок (Польшча) недалёка ад беларускай мяжы. Праграма фэстывалю амаль сфармаваная, а для тых, хто едзе ўпершыню, будзе карысным матэрыял «5 рэчаў, якія трэба ведаць пра Басовішча».
Камэнтары
Гэта выдатна!!! Воля, можа якая тэхнічная дапамога патрэбна з візамі? Зьвяртайся. Калі людзі патрэбны - знойдзем.
Здароўкі! Канешне, калі што - будзем зьвяртацца ;)
Yeeesss!
Ну нарэшце, дачакаліся!!! Ура!!!
Слухайце, людцы добрыя, мо хто падскажа, а страхоўка абавязковая???? Бо ў мяне віза ёсць, а страхоўкі няма.
Ага страхоўку трэба мець, бо на мяжы запытаюцца.
А дзе яе ўзяць?
У любой турагенцыі, альбо можна падысьці пад амбасаду якую-небудзь — там звычайна цёткі з турагенцыяў пад уваходам ёсьць.
7711266 edu 1, esc zadau4ye?
гэта ася ці тэлефон?)
Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.