Інвалідам стала крыху прасьцей паступаць у ВНУ на завочную форму навучаньня

Раней на бюджэтную завочную форму навучаньня маглі паступаць толькі працуючыя інваліды, альбо якія ўжо маюць сярэднюю спэцыяльную адукацыю.

Цяпер інваліды 1-й і 2-й групы могуць паступаць на завочнае, нават калі ня маюць сярэдне спэцыяльнай адукацыі і не працуюць па адпаведнай спэцыяльнасьці. Пра гэта паведамляе агенцтва «Минск-Новости» на спасылкай на словы адказнай сакратаркі прыёмнай камісіі БДУ Людмілы Хухлындзінай.

Яна адзначыла, што цяпер для паступленьня ў ВНУ на завочную форму адукацыі інвалідам 1-й і 2-й групы неабходна прайсьці прафэсійна-псыхалягічнае сумоўе па прадметах, дзе яно прадугледжана.

Уні Вера 13:00, 29/05/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0872 seconds.