Мінадукацыі рэкамэндуе ўвесьці ў ВНУ курс прафэсійнай лексыкі беларускай мовы

Міністэрства адукацыі рэкамэндавала ў новым навучальным годзе ва ўсіх ВНУ краіны арганізаваць выкладаньне абавязковага курсу прафэсійнай лексыкі беларускай мовы. Аб гэтым гаворыцца ў адказе намесьніка міністра адукацыі Казіміра Фарына ад 13 траўня на ліст старшыні грамадзкага аб'яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны».

У сваім адказе чыноўнік, у прыватнасьці, паведаміў, што лісты адпаведныя лісты з рэкамэндацыямі былі накіраваныя ў сакавіку рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіраваньня, якім падначаленыя вышэйшыя навучальныя ўстановы, а таксама кіраўнікам ВНУ Міністэрства адукацыі.

Акрамя таго К.Фарына накіраваў лісты дырэктару унітарнага прадпрыемства «Менская фабрыка каляровага друку» і ў Міністэрства інфармацыі. У лістах утрымоўваецца просьба «перагледзець афармленьне вокладак вучнёўскіх сшыткаў, упрыгожыўшы іх малюнкамі расьлін і архітэктурных помнікаў Беларусі, а інфармацыю, зьмешчаную на вокладках, даваць на беларускай мове з улікам запатрабаваньняў школ краіны ў такіх выданьнях».

Паводле Naviny.by 

17:12, 20/05/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3168 seconds.