Вялікі кватэрнік: 24 лютага IQ48, B:N i Zet Family ладзяць вечарыну для сяброў

Калі ты сябар IQ48, B:N i Zet Family, то мы ведаем, што ты робіш у нядзелю ўвечары! Ты ідзеш на «Big Friends’ Party» у «Гудвіне» — сумесны канцэрт сяброў на сцэне і па жыцьці.

IQ48
IQ48 у клюбе "Гудвін" на сяброўскай вечарыне з нагоды Дня Народзінаў Рамана Арлова

Гэтыя калектывы ўжо сталі легендамі гораду Менску і ня толькі, дзякуючы сваім мастацкім якасьцям. Яны так рэдка выступаюць, што апошні іх супольны канцэрт ужо можна лічыць легендай. 

Але ўвесь гэты час музыкі актыўна сябравалі. Летам сябраваць можна было на адкрытым паветры, а ў зімку звонку неяк няўтульна. На кватэрах шматлікія сябры і сяброўкі ўжо не зьмяшчаюцца (надта здаровыя сталі лосі, дый Zet — гурт важкі). Таму ўсім сябрам УВАГА: у нядзелю ў клюбе «Гудвін» адбудзецца «BIG FRIENDS’ PARTY» — вялікая вечарына вялікіх сяброў. Пароль: усьмешка на вуснах і вясна ў вачох. 

Вечарына ў фармаце «Masks off» — таямнічы Zet Family выйдзе на сцэну бяз масак. Але ўсе таямніцы з сябе ня скіне — на сцэне будуць тыя, хто так ці інакш меў дачыненьне да гурта, але якое — сакрэт. Zet Family – больш ніхто ніколі і ня ўбачыць, бо такі склад зьбярэцца адмыслова на адзіны канцэрт.

У якасьці канфэрансье выступіць зноўку ж асоба невыпадковая-легендарнейшы Скрыпа з Zygimont VAZA!

Дый хай сабе і ўся вечарына будзе ў стылі «OFF: сустрэча бяз гальштукаў» — хутка-хутка скінем зь сябе футры ды дублёнкі, пасьцягваем капялюшы і пальчаткі:) Ну чым не нагода правесьці нядзелю разам і прапусьціць келішак піўка са старымі сябрамі?

IQ48, B:N i Zet Family чакаюць ВАС, а 19.00 у клюбе «Гудвін» 24 лютага.

Даведкі і замова квіткоў праз тэлефон 6894048.

SlaDa 14:10, 21/02/2008 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0724 seconds.